Легендарная сустрэча: навучэнцы 9 “А” класа СШ 3 разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Святланай Уладзіміраўнай пазнаёміліся з унучкай двух беларускіх пісьменнікаў Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыяй Міхайлаўнай Міцкевич.
Марыя Міхайлаўна вельмі маляўніча і жыва расказала вучням аб знакамітай паэме класіка «Сымон-музыка», аб розных рэдакцыях гэтага твора, прэзентавала ілюстрацыі да паэмы розных мастакоў, а таксама зачытала на памяць любімыя радкі з паэмы «Новая зямля».
Унучка Якуба Коласа падарыла школьнай бібліятэцы кнігу апавяданняў Янкі Маўра «Завошта?», прымеркаваную да 80-годдзя Вялікай Перамогі, якую яна падпісала ўласнаручна.
Гэта ўнікальная сустрэча дала магчымасць моладзі нібы дакрануцца да жывой гісторыі, атрымаць матывацыю да вывучэння беларускай літаратуры і роднай мовы.








