srsh3@oshobr.by +375159379283 231103, Гродненская область, г. Ошмяны, ул. Авдеева 27 Регистрационное свидетельство № 4142542251 от 25.03.2025

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

16 лютага распачаўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У гэты дзень у школе панавала святочная атмасфера: вучні і настаўнікі з цікавасцю далучыліся да першых мерапрыемстваў. Акцыі «Ветлівыя словы», «Роднай мове зычу…» былі накіраваны на актыўнае выкарыстанне слоў падзякі, прывітання і пажаданняў беларускай мове. Першы дзень задаў пазітыўны настрой на ўсе наступныя дні.