У рамках Тыдня беларускай мовы для вучняў 6 класаў была наладжана гульня “Пагуляем у роднае слова”, якая прайшла пад дэвізам: «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску!» Удзельнікі мерапрыемства адгадвалі загадкі, узгадвалі беларускія вершы, успаміналі трапныя беларускія словы, праяўлялі сваю кемлівасць, адказваючы на жартаўліва-хітрыя пытанні. Гульня прайшла з карысцю: дзеці яшчэ раз упэўніліся ў разнастайнасці і багацці роднай мовы, якую трэба берагчы і захоўваць.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
За званне лепшага знаўцы беларускай мовы і літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі змагаліся каманды 9 «А» класа «Каласкі” і «Валошкі” ў гульні «Ведай родны край».

![]() |
![]() |






