srsh3@oshobr.by / +375159379283 / 231103, Гродненская область, г.Ошмяны, ул. Авдеева 27 / Регистрационное свидетельство № 4142542251 от 25.03.2025

Гульня-падарожжа «Ці ведаеш ты сваю мову?»


Вучні 5 класа, паклікаўшы на дапамогу веды, кемлівасць і фантазію, адправіліся ў падарожжа па краіне Родная мова. На шляху ў іх былі прыпынкі «Шыфраванка», «Алфавіт», «Прыказкі», «Перакладчыкі», «Музычны», «Загадкі» і іншыя, якія вандроўнікі прайшлі без цяжкасцей, перашкод і з вялікім задавальненнем. За кожнае выкананае заданне вучні атрымлівалі «падабайкі». Пажаданнем у канцы падарожжа сталі словы: «Каб па жыцці вам ішлося лягчэй, вы мову народа вучыце хутчэй!»