srsh3@oshobr.by / +375159379283 / 231103, Гродненская область, г.Ошмяны, ул. Авдеева 27 / Регистрационное свидетельство № 4142542251 от 25.03.2025

У рамках тыдня беларускай мовы ў 9 «А» класе прайшоў інтэлектуальны марафон «Загадкі роднай мовы»


Мерапрыемства аб’яднала ўсіх удзельнікаў пад агульным дэвізам «Як ты дорага мне, мая родная мова!» Падчас марафона каманды «Сланечнікі», «Зоркі», «Маладыя каласы», «Новая зямля» адчулі «смак роднай мовы», зазірнулі ў «беларускі каляндар», прымерылі «беларускую апратку» . «Мазгавым штурмам» сталі намінацыі «Шарады», «Метаграмы», «Рэбусы». Кожны навучэнец змог далучыцца да багацця роднай мовы і яшчэ раз упэўніцца ў яе прыгажосці і мілагучнасці.