srsh3@oshobr.by +375159379283 231103, Гродненская область, г. Ошмяны, ул. Авдеева 27 Регистрационное свидетельство № 4142542251 от 25.03.2025

Дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы асаблівы, бо ў гэты дзень з’яўляецца вельмі добрая нагода задумацца аб лёсе беларускай мовы, выразіць свае пачуцці да яе.  З самага ранку ў СШ №3 г. Ашмяны вучняў і іх бацькоў, педагогаў сустракалі актывісты Школы міру і запрашалі да ўдзелу ў акцыі “З любоўю да роднага слова”. З вуснаў удзельнікаў гучалі самыя шчырыя, самыя трапныя і самыя любімыя беларускія слоўцы. Так было створана «воблака беларускіх слоў», якое радавала ўсіх на працягу дня.