srsh3@oshobr.by / +375159379283 / 231103, Гродненская область, г.Ошмяны, ул. Авдеева 27 / Регистрационное свидетельство № 4142542251 от 25.03.2025

08.02.2024 Тыдзень пачатковых класаў


Дзень беларускай мовы і літаратуры “ З крыніц роднай мовы”

8 лютага ў Дзяржаўнай установе адукацыi «Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны» падчас Тыдня пачатковых класаў дзень прайшоў пад дэвiзам: “Гучы, мая родная, светлая мова!”.

Сёння вучні 1-х і 2-х класаў правялі  завочнае падарожжа  “Захаваем Беларусь у сваім сэрцы”.

Выконваючы заданне дня, складалі фота-калаж «Мой родны кут, як ты мне мілы!». Дзецi ўспомнiлi тыя мясцiны Беларусi, якiя наведвалi падчас экскурсiй і разам з бацькамі.

У бібліятэцы  школы прыхiльнiкi чытання вершаў на беларускай мове ўдзельнiчалi ў творчым конкурсе “Мая чароўная Беларусь!”. Кожны ўдзельнiк стараўся перадаць любоў да сваёй Радзiмы, успомнiць куточак роднай зямлi. Таксама ў гэты  день прайшла квэст-гульня “Скарбонка беларускiх слоў” і турнір “Знаўцы беларускіх прыказак ”.

Для вучняў 1-х класаў у групе падоўжанага дня працавала творчая майстэрня,  падчас  якой дзеці знаёміліся з беларускай лялькай і складалі ўзоры роднага краю.