srsh3@oshobr.by / +375159379283 / 231103, Гродненская область, г.Ошмяны, ул. Авдеева 27 / Регистрационное свидетельство № 4142542251 от 25.03.2025

15.02.2024 Тыдзень пачатковых класаў


Дзень беларускай мовы і літаратуры “ З крыніц роднай мовы”

15 лютага ў Дзяржаўнай установе адукацыi «Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны» падчас Тыдня пачатковых класаў дзень прайшоў пад дэвiзам: «Гучы, мая родная, светлая мова!».

Сёння вучні 3-х і 4-х класаў правялі  завочнае падарожжа  “Захаваем Беларусь у сваім сэрцы”.

Выконваючы заданне дня, складалі фота-калаж «Мой родны кут, як ты мне мілы!». Дзецi ўспомнiлi тыя мясцiны Беларусi, якiя наведвалi падчас экскурсiй і разам з бацькамі.

У бібліятэцы  школы прыхiльнiкi чытання вершаў на беларускай мове ўдзельнiчалi ў творчым конкурсе “Мая чароўная Беларусь!”. Кожны ўдзельнiк стараўся перадаць любоў да сваёй Радзiмы, успомнiць куточак роднай зямлi.

Таксама ў гэты  день прайшла квэст-гульня “Скарбонка беларускiх слоў”  для 4-х класаў і літаратурная гадзіна  “Праз казку мову родную пазнай”  для 3-х класаў.

На музычным перапынку быў праведзены танцавальны марафон «Полька беларуская». А таксама дзеці мелі магчымасць паглядзець мультфільмы на беларускай  мове.

Вучням 3-4-х класаў  спадабаліся конкурсы  «Адгадай прыказку» і «Лепшы перакладчык».

Вучні 4 “В” класа  складалі ўзоры роднага краю.