У школе распачаўся Тыдзень беларускай мовы «Роднаму слову прызнанне…» пад дэвізам: «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску!» У 1 дзень, з самага ранку, прайшла акцыя «З любоўю да роднага слова». Настаўнікі і вучні выражалі сваю любоў да роднай мовы праз самае ўжывальнае, самае любімае беларускае слова. Так было створана «воблака беларускіх слоў», якое радавала ўсіх на працягу дня.