З мэтай пашырэння і ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў, развіцця кемлівасці, пачуцця слова васьмікласнікі адправіліся ў падарожжа па краіне роднай мовы «Ці ведаеш ты сваю мову?» На кожным прыпынку вандроўнікі выконвалі заданні: «Шыфраванка», «Алфавіт», «Прыказкі», «Перакладчыкі», «Загадкі», «Шарада», «Музыкі». Пераможцамі стала каманда 8 «А» класа «Суніцы». Кожны ўдзельнік падарожжа атрымаў «падабайку», як сімвал любові і павагі да нашай беларускай мовы.